wd wp Пошук:

Вастралодачнік валасісты

Вастралодачнік валасісты, Вастралодка валасістая[3] (Oxytropis pilosa) — травяністая расліна сямейства бабовых.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, густа пакрытая мяккімі валаскамі. Сцябло ўзыходнае, вышынёй да 40 см. Лісце няпарна-перыстае. Пазушныя кветаносы нясуць гронка-галоўчатыя суквецці, якія складаюцца з 10-20 кветак; пялёсткі светла-жоўтыя. Плод — прамастойны касматы струк.

Арэал

Еўрасібірскі лесастэпавы рэліктавы від з дыз’юнктыўным арэалам. Пашырэнне: Балканскі паўвостраў, Каўказ, Сярэдняя і Усходняя Еўропа, Малая Азія, Манголія, Сібір. Знаходзіцца ў Беларусі ў крайніх усходніх пунктах росту прыбалтыйскага фрагмента арэала, трапляецца ў сухіх хвойніках, на астэпаваных схілах адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і кармавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны