wd wp Пошук:

Варсянка

Варся́нка (Dipsacus) — род кветкавых раслін падсямейства Варсянкавыя (Dipsacoideae).

Апісанне

Двухгадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Вышыня да 50—200 см. корань стрыжнёвы. Сцябло прамое, рабрыстае, шыпаватае, зверху галінастае. Прыкаранёвае лісце падоўжанае, адваротнаяйцападобнае, кароткачаранковае, сабранае ў разетку, сцябловае са зрослымі асновамі. Кветкі дробныя, у галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка.

Пашырэнне

У родзе каля 20 відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Паўднёвай і Усходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўныя расліны інтрадукаваны варсянка пасяўная, або варсавальная шышка (Dipsacus sativus) і варсянка разрэзаная (Dipsacus laciniatus).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Варсянкавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum