wd wp Пошук:

Ванч

Ванч (тадж.: Ванч) — рака ў Таджыкістане, правы прыток ракі Пяндж (басейн Амудар’і).

Даўжыня ракі 103 км. Плошча вадазбору 2070 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 50 м³/с. Утвараецца зліццём двух вытокаў, якія пачынаюцца на Ванчскім хрыбце і хрыбце Акадэміі Навук[1]. Працякае паміж Дарвазскім і Ванчскім хрыбтамі.

У даліне ракі знаходзіцца пасёлак Ванч — адміністрацыйны цэнтр Ванчскага раёна Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. На рацэ маецца ГЭС.

Зноскі

  1. 1 2 Ванч // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Таджыкістана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Басейн Амудар’і