wd wp Пошук:

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць (ГБАВ; тадж. Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласць у складзе Рэспублікі Таджыкістан.

Утворана 2 студзеня 1925 указам ЦВК СССР. 4 жніўня 1967 года за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве ўзнагароджана Ордэнам Леніна.

ГБАВ мяжуе на поўначы з Кыргызстанам, на ўсходзе — з Кітаем, на поўдні і захадзе — з Афганістанам. Плошча 64,2 тыс. км² (44,9 % тэрыторыі Таджыкістана). Насельніцтва 220,6 тыс. чалавек (2010), 3% насельніцтва рэспублікі. У вобласці 7 раёнаў, 43 сельскія абшчыны, 1 горад — Харог.

Вялікую частку тэрыторыі ГБАВ займае высакагор’е Паміра (вышэйшы пункт — пік Ісмаіла Самані, былы пік Камунізму (7495 м)), з-за якога часам завецца «Дахам свету».

Зноскі

  1. Міхаіл Тульскі Вынікі перапісу насельніцтва Таджыкістана 2000 года: нацыянальны, узроставы, палавы, сямейны і адукацыйны склады № 191 - 192 21 лютага - 6 сакавіка 2005 Демоскоп Weekly ISSN 1726-2887
Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum