wd wp Пошук:

Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхневіч. Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч (нар. 24 кастрычніка 1966, Мінск) — беларускі палітык. Генерал-маёр міліцыі.

Біяграфія

Скончыў Ташкенцкую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Службу ў органах унутраных спраў пачаў з пасады міліцыянера палка міліцыі па ахове будынкаў і аб’ектаў. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў г. Мінска і Мінскай вобласці, быў начальнікам галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, узначальваў упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, быў першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].

Зноскі

  1. Міхневіч Валянцін Уладзіміравіч
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе