У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цітоў.
Валянцін Георгіевіч Цітоў (руск.: Валентин Георгиевич Титов; 22 красавіка 1919, Смаленск — 20 кастрычніка 1951, Мар’іна Горка) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Нарадзіўся 22 красавіка 1919 года ў Смаленску.
У Чырвонай Арміі з 1937 года. У 1939 годзе скончыў Харкаўскае ваенна-пяхотнае вучылішча. Удзельнік баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе.
Пасля вайны працягваў службу ў арміі. З 1949 года камандаваў 28-м мотастралковым палком 8-й танкавай дывізіі Беларускай ваеннай акругі, які дыслакаваўся ў горадзе Мар’іна Горка.
Памёр 20 кастрычніка 1951 года ў Мар’інай Горцы. Пахаваны на могілках у аграгарадку Блонь.