wd wp Пошук:

Валянціна Іванаўна Крыкава

Валянціна Іванаўна Кры́кава[1] (13 лістапада 1930, Ленінград — ?) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка БССР (1964)[2].

Біяграфія

Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча ў 1947 годзе[2]. У 1947—1968 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

Творчасць

Выкананне В. Крыкавай адметна высокай культурай, мяккай пластычнасцю рухаў, выразным падкрэсліваннем індывідуальных рысаў характару персанажаў.

Ролі

Сярод партый: Ванда («Салавей» М. Крошнера), Жанчына ў чорным («Святло і цені» Г. Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца («Мара» Я. Глебава), Зарэма («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асаф’ева), фея Бэзу і Котачка («Спячая прыгажуня(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Цыганка («Эсмеральда(руск.) бел.» Ц. Пуні)[2].

Выканала вялікую колькасць характарных танцаў у оперных і балетных спектаклях[2].

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 Крикова Валентина Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 333. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Танцоўшчыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Балерыны
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай