wd wp Пошук:

Вальтэр Грос

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грос. Ва́льтэр Грос (ням.: Walter Groß; 21 кастрычніка 1904, Касель — 25 красавіка 1945, Берлін) — палітычны дзеяч нацысцкай Германіі.

Кар’ера

Наведваў пратэстанцкія гімназіі ў Позэне і Гётынгене. З 1923 годзе вывучаў медыцыну ў Гётынгенскім, Цюбінгенскім і Мюнхенскім універсітэтах. Па сканчэнні навучання ў 1928 годзе атрымаў доктарскую ступень.

Чалец НСРПН (NSDAP) з 1925 года.

Да 1932 годзе працаваў асістэнтам у шпіталі Браўншвайга. Пасля ўступіў у нацысцкую медыцынскую асацыяцыю і стаў супрацоўнікам Дэпартамента аховы здароўя НСРПН.

У 1933 годзе Грос заснаваў Управу палітыкі ў галіне народанасельніцтва і расавай гігіены, у маі 1934 годзе перайменаваную ў Офіс расавай палітыкі НСРПН[2]. Узначаленая ім установа мела займацца публічнай прапагандай і падтрымкай нацысцкай праграмы стэрылізацыі і іншых схем «этнічнага паляпшэння».

У 1936 годзе стаў членам Рэйхстага.

Дзейнасць

Грос быў антысемітам і заклікаў да вынішчэння яўрэяў паводле «Канчатковага вырашэння (Endlösung)». Напісаў некалькі кніг на тэму «яўрэйскага пытання».

Смерць

З уваходам у Берлін Чырвонай арміі Грос спаліў свае дакументы і здзейсніў самагубства ва ўласным доме, такім чынам знішчыўшы грунтоўныя доказы, «якія маглі абвінаваціць больш за 3000 членаў нацысцкай сеткі расавых прапагандыстаў»[3].

Зноскі

  1. http://spartacus-educational.com/GERgross.htm
  2. National Socialist Racial Policy: A Speech to German Women(англ.)
  3. Claudia Koonz. The Nazi Conscience. — Cambridge: Harvard University Press, 2003. — С. 106-107.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыкі Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каселі
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе