wd wp Пошук:

Валон Бехрамі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валон Бехрамі (алб.: Valon Behrami; нар. 19 красавіка 1985, Цітава-Мітравіца, Югаславія) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, паўабаронца італьянскага клуба «Брэшыя». Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2005—2018).

Клубная кар’ера

Валон нарадзіўся ў Косаўскай-Мітравіцы, на тэрыторыю Югаславіі, у албанскай сям’і. Ва ўзросце 5 гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Стабіа ў швейцарскім італамоўным кантоне Тычына, дзе і пачаў займацца футболам. Першым дарослым клубам Валона стаў «Лугана», пасля паспяховай гульні за яго быў набыты італьянскім «Джэноа», за які гуляў у Серыі B. Сезон 2004/05 правёў на правах арэнды ў «Вероне», пасля чаго ўлетку 2005 года быў набыты «Лацыа».

28 ліпеня 2008 года Бехрамі падпісаў пяцігадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд». Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У студзені 2011 года перайшоў у «Фіярэнціну», пазней выступаў за «Напалі» і нямецкі «Гамбург».

У ліпені 2015 года зноў апынуўся ў Англіі, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клубам «Уотфард»[3], які па выніках сезона 2014/15 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Італію, стаўшы іграком «Удзінезэ»[4].

У ліпені 2019 года перайшоў у «Сьён», аднак ужо ў кастрычніку таго ж года пакінуў каманду[5]. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад Джэноа[6]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года і неўзабаве стаў іграком «Брэшыі» з Серыі B.

Міжнародная кар’ера

Яшчэ на маладзёжным узроўні пачаў выступаць за Швейцарыю, а ў 2005 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай. У складзе зборнай Швейцарыі прымаў удзел у чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014.

Дасягненні

Зноскі

  1. Valon Behrami // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. VALON BEHRAMI // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. «Уотфорд» объявил о трансфере Бехрами
  4. Бехрами перешел в «Удинезе»
  5. Бехрами ушел из «Сьона» через 3 месяца после подписания контракта
  6. Бехрами вернулся в «Дженоа», Дестро перейдет в клуб на правах аренды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Джэноа
Катэгорыя·Ігракі ФК Уотфард
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Швейцарыі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Брэшыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Сьён
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Напалі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Ігракі ФК Элас Верона
Катэгорыя·Ігракі ФК Лугана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Косаўска-Мітравіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных