wd wp Пошук:

Валерый Сцяпанавіч Задаля

Валерый Сцяпанавіч Задаля (псеўд. Антон Лабовіч; 15 сакавіка 1953, Клецк — 11 красавіка 2007, Гродна) — беларускі журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам клецкай раённай газеты, рэдактарам навагрудскай газеты «Новае жыццё», намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.

Член Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў1997), ПЭН-цэнтра.

Пасля вымушанага звальнення з Тэлерадыёкампаніі напрыканцы 1990-х працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», потым (пасля закрыцця аб’яднання) у гарадзенскім аддзяленні «Таварыства беларускай школы». У апошнія гады жыцця займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасцю: стварыў «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лакальных спецыялізаваных газет, быў адным з сталых выкладчыкаў гродзенскай Школы маладога журналіста.

Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Гродна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецку
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродне
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Асобы