wd wp Пошук:

Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валерый Стрыпейкіс (нар. 13 лістапада 1974, Пінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Адзін з найлепшых беларускіх нападнікаў на мяжы XX і XXI стагоддзяў.

У цяперашні час працуе трэнерам у наваполацкім «Нафтане».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў клубе Трэцяй лігі «Біёлаг-Бялкон» з Наваполацка. Пазней перабраўся ў іншы наваполацкі клуб «Нафтан-Дэвон» і менавіта там праявіў сябе як выдатны бамбардзір. У 1999 годзе перайшоў у адзін з мацнейшых на той час беларускіх клубаў мазырскую «Славію». У Мазыры тады аформіўся тандэм Стрыпейкіса з Раманам Васілюком, які дапамог «Славіі» выйграць золата чэмпіянату 2000.

Пазней гуляў за розныя іншыя клубы, амаль усюды адрозніваўся вялікай колькасцю забітых мячоў. У 2004—2005 гадах, вярнуўшыся ў «Нафтан», двойчы стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі.

У 2006—2007 гадах гуляў за «Гомель», дзе аднавіўся тандэм Стрыпейкіса з Васілюком.

У 2009 годзе чарговы раз трапіў у Наваполацк. Дапамог наваполацкаму клубу здабыць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі 2009, у фінале якога забіў мяч у браму салігорскага «Шахцёра».

Міжнародная кар’ера

На працягу 1999—2001 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 5 матчаў, галамі не адзначаўся.

Трэнерская кар’ера

У канцы сезона 2011 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Нафтане».

У другой палове 2012 года ў якасці аматара гуляў за клуб «Мёры» з Другой лігі, адначасова заставаўся трэнерам у «Нафтане». У студзені 2013 года стаў старшым трэнерам наваполацкага клуба. У чэрвені 2013 года, пасля пераходу галоўнага трэнера Паўла Кучарава на працу ў мінскае «Дынама», быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Нафтана». У гэтай якасці ён прывёў «Нафтан» да 10 месца ў чэмпіянаце 2013.

У снежні 2013 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтана». Пад кіраўніцтвам Стрыпейкіса «Нафтан» добра выступіў у чэмпіянаце 2014, дзе доўгі час прэтэндаваў на медалі, але ў выніку фінішаваў пятым. У 2016 годзе наваполацкі клуб пакінула значаная колькасць футбалістаў, і праз некаторы час каманда апынулася на апошнім радку. У жніўні 2016 года Стрыпейкіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нафтана»[2].

У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[3]. У чэрвені 2019 года, пасля адстаўкі Крывушэнкі і прызначэння новага галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля, пакінуў нацыянальную зборную[4].

У студзені 2020 года зноў апынуўся ў «Нафтане», дзе стаў памочнікам Тараса Чопіка[5]. У маі 2021 года пасля звальнення Чопіка стаў выканаўкам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[6], а ў ліпені быў зацверджаны на пасадзе[7]. У студзені 2022 года, пасля прызначэння новым трэнерам наваполацкага клуба Вячаслава Герашчанкі, застаўся ў трэнерскім штабе ў якасці яго памочніка[8].

Дасягненні

Зноскі

  1. Valeri Stripejkis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Нафтан” уволил Валерия Стрипейкиса
  3. Андрей Сацункевич, Олег Кузьменок и Валерий Стрипейкис будут ассистентами Игоря Криушенко в сборной Беларуси
  4. АБФФ рассталась со Стрипейкисом, Кузьменком и Сацункевичем. Ровнейко останется в штабе Мархеля
  5. Стрипейкис вернулся в “Нафтан”
  6. Чопик уволен с поста главного тренера “Нафтана”. Команду будет тренировать Стрипейкис
  7. Стрипейкис утвержден на должность главного тренера «Нафтана»
  8. Геращенко назначен главным тренером “Нафтана”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ружамберак
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўнас
Катэгорыя·Ігракі ФК Валгар Астрахань
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Біёлаг-Бялкон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мёры
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Трэнеры ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе