wd wp Пошук:

Валерый Анатольевіч Малашка

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малашка. Валерый Анатольевіч Малашка (нар. 30 лістапада 1966, Гродна) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр працы і сацыяльнай абароны (15 снежня 2016 — 27 студзеня 2017), Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (27 студзеня 2017 — 11 чэрвеня 2019).

Біяграфія

Нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Гродне. У 1989 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (па спецыяльнасці «Педыятрыя», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»).

З 1989 года працаваў доктарам-інтэрнам па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Магілёўскай абласной бальніцы, з 1990 па 1993 год — доктарам-анестэзіёлагам-рэаніматолагам Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. З 1993 па 1997 год — намеснік галоўнага ўрача па лячэбных пытаннях Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. У 1997—2004 гадах займаў пасаду галоўнага доктара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

З 2004 года быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. З 2005 па 2009 год — начальнік упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама. Намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама стаў у студзені 2009 года.

З 15 снежня 2016 года па 27 студзеня 2017 года быў Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а 27 студзеня 2017 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў аб выкрыцці маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнні пад варту, а таксама прымяненні іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[2]. Нягледзячы на карупцыйны скандал, Валерый Малашка быў звольнены з пасады Міністра аховы здароўя толькі 11 чэрвеня 2019 года. Затым прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-CNB-a574742&strq=l_siz=20
  2. Міністр аховы здароўя пакуль не каментуе карупцыйны скандал
  3. Прыняцце кадравых рашэнняў(бел.)   (нявызн.)?. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.08.2019.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  5. Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада