wd wp Пошук:

Валерый Аляксеевіч Жмайлік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жмайлік. Валерый Аляксеевіч Жмайлік (23 студзеня 1951, в. Севашкі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 студзеня 1951 года ў в. Севашкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», інжынер-механік. Кандыдат тэхнічных навук.

Прайшоў працоўны шлях ад майстра цэха да генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» — дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш».

З’яўляецца заслужаным работнікам вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш». Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» і звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ордэнам Айчыны II і III ступені, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўню. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі