Се́вашкі[1] (трансліт.: Sievaški, руск.: Севашки) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.
У 1796 г. належала Іосіфу Ельцу. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 6 двароў, 60 жыхароў. У 1914 г. 37 двароў, 105 жыхароў. У 1947 г. арганізаваны першы калгас.
На 01.01.2004 г. 92 жыхары.
Ёсць крама.