wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Грамада

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамада (значэнні). Валерый Іванавіч Грамада — беларускі харэограф і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускі ўніверсітэт культуры ў 1994 годзе. З 1994 па 1997 год працаваў выкладчыкам харэаграфіі кафедры эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. З 1997 года з’яўляўся мастацкім кіраўніком — балетмайстрам дзіцячага ўзорнага вакальна-харэаграфічны ансамбля «Жалейка» падлеткавага клуба «Калейдаскоп» прафкама Мінскага завода вылічальнай тэхнікі[1].

З кастрычніка 2000 па май 2005 г. працаваў галоўным спецыялістам кіравання навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Беларусі. З мая 2005 па верасень 2012 г. — галоўны спецыяліст, галоўны саветнік аддзела культуры, інфармацыі, рэлігій і нацыянальнасцей кіравання сацыяльна-культурнай сферы Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Курыраваў пытанні Міністэрства культуры і Міністэрства інфармацыі[1].

У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З верасня 2012 г. па 4 верасня 2016 г. працаваў старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. З верасня 2016 па сакавік 2020 г. — галоўны саветнік упраўлення сацыяльнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

16 сакавіка 2020 года прызначаны на пасаду намесніка міністра культуры[2].

17 жніўня 2020 года прызначаны выконваць абавязкі дырэктара Купалаўскага тэатра замест звольненага Паўла Латушкі, які разам з купалаўцамі запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў[3].

Узнагароджаны

За добрасумленную працу ўзнагароджаны Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога і Мінскага гарадскога аб’яднанняў прафсаюзаў, юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнага руху»[1].

У 2019 годзе за шматгадовую плённую працу па забеспячэнні правядзення дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і актыўны ўдзел у рашэнні сацыяльна-культурных задач абвешчана Падзяка Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 НАМЕСНІКІ МІНІСТРА Архівавана 27 лістапада 2020.
  2. Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых намеснікаў міністраў аховы здароўя і культуры
  3. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі міністра культуры Рэспублікі Беларусь