wd wp Пошук:

Вазапісец Сапфо

Лекіф у стылі вазапісу па белым фоне, які лічаць творам Вазапісца Сапфо, з выявай Ахіла, які назірае за Паліксенай. Луўр, Парыж
Кальпіда, Вазапісец Сапфо, каля 510 да н. э., Нацыянальны музей, Варшава

Вазапісец Сапфо — атычны чорнафігурны вазапісец, які працаваў каля 510—490 гг. да н. э.

Яго імянная ваза — гэта кальпіда з выявай паэтэсы Сапфо, што захоўваецца ў Нацыянальным музеі Варшавы (інв. 142333). Рука Вазапісца Сапфо была ідэнтыфікавана на 95 пасудзінах, 70 % з якіх з’яўляюцца лекіфамі. Яго працу таксама можна ўбачыць на плітах сцен грабніц і эпінетранах.

Амаль палова яго выяў належаць да вазапісу па белым фоне. Ён, мабыць, пазбягаў пераважнай тады чырвонафігурнай(руск.) бел. тэхнікі, але часам выкарыстоўваў тэхніку Сікса(англ.) бел., у якой фігуры закладваюцца на чорным фоне белым або чырвоным, а дэталі прарэзвалі так, каб чорны праглядаў з-пад нізу[1]. Ён знаходзіўся пад уплывам і, магчыма вучыўся ў Эдынбургскага вазапісца[2].

Зноскі

  1. Mommsen, Heide, «Sappho Painter», in: Brill’s New Pauly(англ.) бел., Antiquity volumes edited by: Hubert Cancik and Helmuth Schneider
  2. Reeder Williams, Ellen (1984). The archaeological collection of the Johns Hopkins University. Johns Hopkins University Press. ISBN 978-0-8018-3050-1. https://archive.org/details/archaeologicalco0000john.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вазапісцы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы