wd wp Пошук:

Эдынбургскі вазапісец

Эдынбургскі вазапісец (англ.: Edinburgh Painter) — умоўная назва старажытнагрэчаскага майстра па лекіфу з яго роспісам, што захоўвае музей у горадзе Эдынбург, Шатландыя.

Звесткі аб майстры і творах

Пелей перадае Ахілеса на выхаванне кентаўру Хірону, лекіф з белым фонам, Эдынбургскі вазапісец, каля 500 да н. э., Нацыянальны археалагічны музей Афін

Звестак пра Эдынбургскага вазапісца захавалася мала. Ён паходзіў з Атыкі і працаваў у чорнафігурнай тэхніцы вазапісу. На пачатак 21 стагоддзя знойдзена і атрыбутавана, як творы гэтага майстра каля ста ваз. Назву атрымаў па твору, які зберагае Нацыянальны музей Шатландыі ў горадзе Эдынбург. Пераважна мастак распісваў лекіфы, гідрыі і леканы (менавіта гэтыя тыпы ваз пераважаюць сярод знойдзеных узораў).

У стылістычнай манеры Эдынбургскага майстра працавалі вазапісцы Дыясфос і вазапісец Сапфо, магчыма, яго вучні.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #102564185X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Постаці Старажытных Афін
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·V стагоддзе да н.э.
Катэгорыя·Вазапіс Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў рэгіёне Атыка