wd wp Пошук:

Важа

Важа — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Мёраў, за 3 км ад вёскі Пераброддзе Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Важы складае 2,94 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,1 м. Даўжыня возера — 2,62 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 24,4 км².

Схілы катлавіны возера на поўдні і на паўднёвым захадзе маюць вышыню 8-10 м, месцамі вышыня схілаў складае да 17 м. Схілы пакрытыя лесам, на поўначы і паўночным захадзе схілы разараныя.

На ўсходзе да возера прымыкае балота. Берагі позера на поўначы і на захадзе абразіўныя, месцамі берагі сплавінныя і часта зліваюцца з схіламі.

Возера мае 2 вострава, агульная плошча якіх складае 0,01 км².

Шырыня паласы прыбырэжнай расліннасці складае ад 15 да 100 м, расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2 м.

Возера злучанае з возерам Абстэрна пратокай, шырыня якой складае 200 м. У Важу ўпадае рэчка без назвы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-19

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Абстэрнаўская група азёр
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна