Важа — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Мёраў, за 3 км ад вёскі Пераброддзе Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Важы складае 2,94 км². Найбольшая глыбіня возера — 5,1 м. Даўжыня возера — 2,62 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6,67 млн м³, плошча вадазбору возера — 24,4 км².
Схілы катлавіны возера на поўдні і на паўднёвым захадзе маюць вышыню 8-10 м, месцамі вышыня схілаў складае да 17 м. Схілы пакрытыя лесам, на поўначы і паўночным захадзе схілы разараныя.
На ўсходзе да возера прымыкае балота. Берагі позера на поўначы і на захадзе абразіўныя, месцамі берагі сплавінныя і часта зліваюцца з схіламі.
Возера мае 2 вострава, агульная плошча якіх складае 0,01 км².
Шырыня паласы прыбырэжнай расліннасці складае ад 15 да 100 м, расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 2 м.
Возера злучанае з возерам Абстэрна пратокай, шырыня якой складае 200 м. У Важу ўпадае рэчка без назвы.