wd wp Пошук:

Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля

Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля (іўр.: זרוע האוויר והחלל) — самастойны від узброеных сіл Арміі абароны Ізраіля. Прызначаны для абароны адміністрацыйных і прамыслова-эканамічных раёнаў і цэнтраў краіны, груповак войскаў (сіл) і важных аб’ектаў ад удараў праціўніка з паветра і з космасу, паразы аб’ектаў войскаў і тылу праціўніка, забеспячэння баявых дзеянняў сухапутных і ваенна-марскіх сіл, выканання спецыяльных задач. У склад ВПС, акрамя авіяцыі, уваходзяць войскі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны (СПА і СРА).

Задачы

Ваенна-паветраныя сілы вырашаюць наступныя задачы:

Кіраванне

Кіраўніцтва ваенна-паветранымі сіламі і войскамі СПА/СРА ажыццяўляе камандуючы ВПС, які падпарадкоўваецца начальніку Генеральнага штаба і нясе адказнасць за стан баявой гатоўнасці, баявую падрыхтоўку, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і развіццё авіяцыі. Органамі аператыўнага кіравання авіяцыяй і супрацьпаветранай абаронай з’яўляюцца камандаванне, штаб ВПС (г.Тэль-Авіў). У склад камандавання, падначаленага камандуючаму ВПС, уваходзяць розныя ўпраўленні штаба па мэтаваму прызначэнню, авіяцыйныя базы і авіяцыйныя крылы.

Склад

Аснову арганізацыйнай структуры ВПС складаюць авіяцыйныя базы (АвБ) і авіяцыйныя крылы (АКр), на якіх дыслакуюцца авіяцыйныя эскадрыллі з адпаведнымі падраздзяленнямі забеспячэння. Камандзіры АвБ і АКр адказваюць за баявую падрыхтоўку і прымяненне ўсіх частак і падраздзяленняў, якія размяшчаюцца там.

Агульная колькасць асабістага складу ВПС 34 тыс. чалавек, пасля мабілізацыйнага разгортвання яна можа быць павялічана да 89 тыс. У ВПС уваходзяць чатыры АвБ і чатыры АКр, ракетная база БРСД.

У баявым складзе ВПС маюцца эскадрыллі: баявой авіяцыі (знішчальна-бамбардзіровачная, знішчальная, разведвальная, РТР і РЭБ), дапаможнай авіяцыі (транспартная, навучальная, выпрабавальная), верталётныя, беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), а таксама батарэі супрацьракетных і зенітных ракетных комплексаў.

У адпаведнасці з планамі ізраільскага камандавання, перспектыўная эшаланаваная сістэма СПА/СРА складаецца з некалькіх паясоў наземных перахопнікаў для абароны ад балістычных ракет, некіравальных рэактыўных снарадаў і лятальных апаратаў рознага тыпу і прадстаўлена трыма эшалонамі сіл і сродкаў, якія дазваляюць кантраляваць паветраную прастору на далёкасць да 1250 км і па вышыні да 100 км.

Паветраная прастора над Ізраілем падзелена на тры зоны: паўночную, цэнтральную і паўднёвую.

У паўночнай зоне элементы сістэмы СПА/СРА прадстаўлены: цэнтрам кіравання і абвесткі; цэнтрам кіравання і абвесткі радыёлакацыйнымі пастамі СПА на мяжы з Сірыяй; двума радыёлакацыйнымі пастамі СПА на лівана-ізраільскай мяжы. У паўднёвай зоне СПА элементы сістэмы СПА/СРА прадстаўлены цэнтрам кіравання і абвесткі, а таксама радыёлакацыйнай станцыяй РЛС Х-дыяпазону AN/TPY-2, якая дазваляе кантраляваць прастору на далёкасці да 2000 км ва ўсходнім кірунку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ваенна-паветраныя сілы паводле краін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы Ізраіля