wd wp Пошук:

Вадкі кісларод

Вадкі кісларод (ВК, англ.: liquid oxygen, LOX) — вадкасць бледна-сіняга колеру, адносіцца да моцных парамагнетыкаў. З’яўляецца адным з чатырох агрэгатных станаў кіслароду. ВК мае удзельную шчыльнасць 1,141 г/см³ і мае умерана крыягенныя ўласцівасці з кропкай замярзання 50,5 K (-222,65 ° C) і кропкай кіпення 90,188 K (-182,96 ° C). Вадкі кісларод актыўна выкарыстоўваецца ў касмічнай і газавай галінах, пры эксплуатацыі падводных лодак, шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне. Звычайна прамысловае атрыманне грунтуецца на фракцыйнай перагонцы паветра. Каэфіцыент пашырэння кіслароду пры змене агрэгатнага стану на газападобны складае 860:1 пры 20 ° C, што часам выкарыстоўваецца ў сістэмах забеспячэння кіслародам для дыхання ў камерцыйных і ваенных самалётах.

З-за сваёй крыягеннай прыроды ВК можа выклікаць крохкасць матэрыялаў, якія знаходзяцца з ім у судотыку. Вадкі кісларод таксама з’яўляецца вельмі магутным акісляльным агентам: арганічнае рэчыва хутка згарае ў яго асяроддзі з вялікім вылучэннем цяпла. Больш за тое, некаторыя з гэтых рэчываў, будучы прасякнутымі ВК маюць ўласцівасць непрадказальна выбухаць. Нафтапрадукты часта дэманструюць такія паводзіны, уключаючы асфальт.

Гісторыя

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ракетнае паліва
Катэгорыя·Вадкасць