wd wp Пошук:

Вадзім Аляксандравіч Папоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папоў. Вадзі́м Алякса́ндравіч Папо́ў (нар. 5 ліпеня 1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1971 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна), у 1984Мінскую Высшую партыйную школу.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе механікам саўгаса ў Алтайскім краі.

З 1964 года — выкладчык Крычаўскага СПТВ – 38, інструктар, загадчык аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкамаў, інструктар Магілёўскага абкама ЛКСМБ.

У 19721976 і 19921993 гадах — дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, намеснік старшыні калгаса ў Магілёўскім раёнах.

З 1977 года — інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, загадчык сельскагаспадарчага аддзела, 2-і, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ.

З 1993 года — намеснік генеральнага дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 года — генеральны дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс».

У 19992000 гадах — 1-ы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 14 ліпеня 2000[1] года па 21 лістапада 2000[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З лістапада 2000 года — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання.

У кастрычніку 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і сувязях з СНД.

З кастрычніка 2007 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, з лістапада 2007 года — першы намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

Узнагароды

Спасылкі

Літаратура

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 года №391 “Аб прызначэнні В.А.Папова Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2000 г №601 «Аб вызваленні В.А.Папова ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзямідаве
Катэгорыя·Першыя сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Першыя сакратары Асіповіцкага гаркама КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Старшыні Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзямідаўскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы