wd wp Пошук:

Вадзім Іванавіч Мілько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілько. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Мілько (нар. 22 жніўня 1986, Пэрвамайск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Колас» з Каваліўкі.

Клубная кар’ера

У 2002 годзе трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў толькі дзве сустрэчы. У 2009—2012 гадах быў іграком луганскай «Зары», улетку 2012 года трапіў у палтаўскую «Ворсклу».

У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[2]. Трывала выступаў у аснове бабруйскага клуба, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб[3].

У пачатку 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў «Севастопалі», але ў выніку ў сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[4]. У слуцкім клубе стаў трывалым іграком асновы, звычайна гуляў як апорны паўабаронца, але нярэдка выступаў на флангах. Стаў самым рэзультатыўным іграком «Слуцка» ў першай палове сезона 2014, забіўшы 2 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы.

У канцы чэрвеня 2014 года пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[5]. Але, не здолеўшы працаўладкавацца ва Украіне, 16 ліпеня падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»[6]. У пачатку жніўня, аднак, атрымаў траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў. Вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года, звычайна выходзячы на замену.

У снежні 2014 года чарговы раз пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[7], але ў студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком случан, але па заканчэнні сезона кантракт быў разарваны[9].

У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Александрыі», але не падышоў[10]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Слуцк і неўзабаве падпісаў новы кантракт з клубам[11]. Улетку некаторы час быў капітанам каманды. Па заканчэнні сезона разарваў кантракт са «Слуцкам»[12].

У сакавіку 2017 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з ровенскім «Верасам»[13], аднак ужо ў красавіку пакінуў яго. Пазней далучыўся да каваліўскага «Коласа» і ў ліпені 2017 года афіцыйна стаў іграком гэтага клуба.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У 2007 годзе згуляў тры матчы за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі

  1. Vadym Milko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Украинцы Зейналов и Милько стали игроками “Белшины”
  3. Данишевский и Милько покидают «Белшину», требуя через суд вернуть задолженности по зарплате
  4. «Слуцк» подписал контракты с Милько и Микуляком, Ифеани покинул клуб
  5. Вадим Милько покинул «Слуцк»
  6. Милько вернулся в “Слуцк”
  7. Виталий Желудок, Йосуке Сайто, Вадим Милько, Уча Гоголадзе и Петр Ковальчук покинули “Слуцк”
  8. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со “Слуцком”
  9. Милько, Бамба, Куаджа, Себаи и Гаврилович покинули “Слуцк”
  10. Петровский не подошел «Слуцку», Милько, скорее всего, останется в команде
  11. Вадим Милько продлил контракт со “Слуцком”
  12. Милько, Голяткин и Рудюк уходят из «Слуцка»
  13. Официально. “Верес” взял экс-игроков “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас Каваліўка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Верас Роўна
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Ворскла Палтава
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Харкаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы