У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мілько. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Мілько (нар. 22 жніўня 1986, Пэрвамайск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Колас» з Каваліўкі.
У 2002 годзе трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў толькі дзве сустрэчы. У 2009—2012 гадах быў іграком луганскай «Зары», улетку 2012 года трапіў у палтаўскую «Ворсклу».
У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[2]. Трывала выступаў у аснове бабруйскага клуба, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб[3].
У пачатку 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў «Севастопалі», але ў выніку ў сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»[4]. У слуцкім клубе стаў трывалым іграком асновы, звычайна гуляў як апорны паўабаронца, але нярэдка выступаў на флангах. Стаў самым рэзультатыўным іграком «Слуцка» ў першай палове сезона 2014, забіўшы 2 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы.
У канцы чэрвеня 2014 года пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[5]. Але, не здолеўшы працаўладкавацца ва Украіне, 16 ліпеня падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»[6]. У пачатку жніўня, аднак, атрымаў траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў. Вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года, звычайна выходзячы на замену.
У снежні 2014 года чарговы раз пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантракта[7], але ў студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком случан, але па заканчэнні сезона кантракт быў разарваны[9].
У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Александрыі», але не падышоў[10]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Слуцк і неўзабаве падпісаў новы кантракт з клубам[11]. Улетку некаторы час быў капітанам каманды. Па заканчэнні сезона разарваў кантракт са «Слуцкам»[12].
У сакавіку 2017 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з ровенскім «Верасам»[13], аднак ужо ў красавіку пакінуў яго. Пазней далучыўся да каваліўскага «Коласа» і ў ліпені 2017 года афіцыйна стаў іграком гэтага клуба.
Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У 2007 годзе згуляў тры матчы за моладзевую зборную Украіны.