wd wp Пошук:

Вадаперыца балотная

Вадаперыца балотная, Вадзяны кураслеп[3][4] (Hottonia palustris) — від раслін сямейства Першакветныя (Primulaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Турцыі.

Апісанне

Шматгадовая трава 20-60 см даўжынёй. Водная расліна з паўзучым карэнішчам і грабеніста рассечаным лісцем. Кветкі па 3-6 у кольцах, сабраныя ў гронкі на верхавіне бязлісцевай стрэлкі. Долі чашачкі лінейныя, вострыя. Вяночак белы або ружовы, з жоўтым зевам і падоўжанымі тупымі долямі[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і Турцыі[5][6][7].

Ва Украіне від расце ў стаялай вадзе, на балотах — на Палессі і лесастэпе звычайна; у Закарпацці рэдка; у стэпе ў далінах рэк[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 140. (руск.) (укр.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першакветныя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы