wd wp Пошук:

Вагай

Вага́й (руск.: Вага́й[1]) — рака ў Цюменскай вобласці Расіі, левы прыток Іртыша.

Даўжыня ракі 555[2] км, плошча вадазбору 23 000[2] км². Сярэдні расход вады 16 м³/с (за 109 км ад вусця)[1]. Рака выцякае з возера Рямаўскае[3]. Працякае ў паўднёвай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Іртыш каля сяла Вагай, за 55 км ніжэй вусця ракі Табол[3]. Даліна Вагая шырокая, з пакатымі схіламі. Пойма двухбаковая, шырынёй у ніжнім цячэнні да 2 км[3]. Рэчышча меандруючае, умерана звілістае, шырынёй да 80[3] м. Увесну рака моцна разліваецца, летам мялее. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні гадавы расход вады 8,23 м³/сек. Рака суднаходная у ніжнім цячэнні.

Прытокі: Ашлык, Агітка, Янтар, Іліней, Балахлей, Батурына, Бараўлянка (Баброўка), Смародзінка (Камышынка), Емец, Лама, Краснаяр, Каш, Крутая і інш[2].

У вусці Вагая (Ермакова затока) загінуў Ярмак Цімафеевіч.

Зноскі

  1. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 79. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. 1 2 3 Вагай // Государственный водный реестр РФ(руск.)
  3. 1 2 3 4 Сурков В. В. Вагай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Цюменскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прытокі Іртыша
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара