wd wp Пошук:

Біл Эванс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эванс.

Біл Эванс (англ.: Bill Evans [William John Evans]; 16 жніўня 1939 — 15 верасня 1980) — піяніст і лідар бэндаў, іграў пераважна пост-бібоп і кул.

Біяграфія

Нарадзіўся і вырас у Нью-Джэрсі, юнаком навучаўся музычнай грамаце, а таксама ігры на флейце ў Паўднёва-Заходнім Універсітэце Луізіяны.

У 1950 годзе атрымаў ступень як піяніст і пачаў гастраляваць з бэндам Хербі Філдса, але неўзабаве перайшоў у склад аркестра «Fifth Army Band», які базаваўся каля Чыкага. Пасля трох гадоў вайсковай службы і ігры ў аркестры, Біл Эванс прыехаў у Нью-Ёрк, дзе пачаў іграць з квартэтам Тоні Скота, працягваючы далейшае навучанне ў «Mannes College». У каледжы Эванс сустрэў кампазітара Джорджа Расэла і пазнаёміўся з яго ладавымі тэорыямі джазу. У 1956 годзе ён ужо запісаў свой першы альбом як лідар бэнда.

Увесну 1958 года Эванс паехаў у васьмімесячны тур у складзе секстэта Майлса Дэйвіса, дзе адчуў вялікі ўплыў маладога лідара. Увосень 1958 года ён сышоў з групы, бо хацеў заснаваць уласную.

Уся слава, якую атрымаў сумесны з Майлсам дыск «Blue in Green», дасталася менавіта лідару, а не піяністу, хоць апошні ўнёс мноства ідэй у настрой, структуру і імправізацыю. Цяпер, праўда, гэтай пласцінцы прынята даваць падвойнае аўтарства, але ўжо няма сумневаў, што ў самым паспяховым па продажам альбоме ў гісторыі акустычнага джазу Эванс іграў свае лепшыя партыі.

Вяртанне на вялікую сцэну ў ролі лідара адбылося снежнем 1958 года з альбомам «Everybody Digs Bill Evans». Першая праца трыа была і самай выбітной, выдатны малады басіст Скот Лафаро і барабаншчык Пол Моўшэн у значнай ступені спрыялі поспеху рэлізу. З гэтым гуртом Эванс стаў зоркай. Майлс пачаў весці перамовы пра запіс разам з поўным складам трыа, але ў чэрвені 1961 года, праз дзесяць дзён пасля пачатку музычнай сесіі ў «Village Vanguard», Лафаро загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Эванс быў настолькі ўзрушаны паведамленнем пра смерць, што зусім замкнуўся ў сабе і сышоў з музыкі амаль на год.

Пасля гэтага цяжкага перыяду Эванс запрасіў у гурт басіста Чака Ізраэльса і пачаў запісы дуэтам з гітарыстам Джымам Холам, а таксама запрошаным свінгавым квінтэтам, акрамя таго ўзаемадзейнічаў з духавіком Фрэдзі Хабардам.

У 1962 годзе, пад уплывам прадзюсара Крыда Тэйлара, Эванс пачынае працу з калектывамі іншага фармату, такімі як «Gary McFarland’s big band». Ён аранжыруе Клаўсу Огерману, выступае са Стэнам Гецам і зноў аб’ядноўваецца з Джымам Холам. Самым характэрным эксперыментам быў альбом «Conversations With Myself», дзе партыі другога і трэцяга піяніна накладзены на першае.

Пад уплывам надыходзячага джаз-рока Эванс паспрабаваў сябе і з электра-піяніна разам з Гаральдам Родэсам, але неўзабаве стаміўся ад яго.

Сярод яго паслядоўнікаў можна назваць знакамітых Хербі Хэнкака, Кіта Джарэта, Чыка Карыя, Брэда Мелдаў. Пазычыўшы многае з імпрэсіянізму Клода Дэбюсі і Марыса Равеля, Эванс прыўнёс у джаз унутраную засяроджанасць, млявасць, лірычнасць і класічную еўрапейскую пачуццёвасць. Яго выступы натхнялі як маладых студэнтаў кансерваторый, так і класічных піяністаў, напрыклад Жана Іва Цібодэ.

Эванс насіў акуляры, быў баязлівы, ціха размаўляў і быў лёгка ранімы, ён зусім не падыходзіў для жорсткага і бязладнага музычнага бізнесу.

У спробе адмежавацца ад знешняга свету музыкант стаў ужываць наркотыкі: спачатку гераін, а пасля какаін, што безумоўна скараціла яго жыццё.

Аднак ва ўсіх сваіх інтэрв’ю Біл цалкам кантраляваў сябе, выдатна ведаючы, што яму трэба ад мастацтва. Калегі казалі, што ў яго заўсёды было добрае пачуццё гумару.

Хоць здароўе Эванса было моцна сапсаванае прыхільнасцю да какаіну, апошнія запісы ўсё ж дэманстравалі дзіўную жыццёвасць.

Нават «The Last Waltz», запісаны за тыдзень да смерці музыканта (абвастрылася крывацечная язва і бранхіт), зусім не сведчыць пра слабы фізічны стан яго страўніка.

Пасля смерці Эванса паток рэлізаў, раней не выдаваных матэрыялаў з камерцыйных і прыватных крыніц, яшчэ болей узмацніў цікавасць публікі да вялікага піяніста.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137724519 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. 1 2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Луізіяне
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Памерлі 15 верасня