wd wp Пошук:

Більмак

Більмак[1] (укр.: Більмак) — пасёлак гарадскога тыпу ў Більмацкім раёне Запарожскай вобласці Украіны, раённы цэнтр.

Назва

Ранейшыя назвы: Кам’янка — з 1782 г., Царэкасцянтыніўка — з 1845 г., Пэршамайскэ — з 1926 г., Царэкасцянтыніўка — з 1930 г., Куйбышэвэ — з 1935 г. па 2016 г.

У 2016 г. пасёлак быў перайменаваны ў Більмак (у гонар пагорка Бэльмак-Магіла — помніка прыроды, геалогіі і археалогіі, самай высокай кропкі Прыазоўскага ўзвшша — 324 метра) у адпаведнасці з Законам Украіны аб дэкамунізацыі, але жыхары пасёлка патрабуюць ад мясцовых дэпутатаў адмяніць сваё рашэнне, а Вярхоўную Раду Украіны зацвердзіць новую назву (гістарычную) — Кам’янка.

15 снежня 2016 г., падчас пасяджэння 10-й сесіі Запарожскага абласнога савета 7-га склікання дэпутаты падтрымалі прапанову аб перайменаванні пасёлка гарадскога тыпу Більмак і Більмацкага раёна. Адпаведны зварот абласнога савета накіраваны ў Вярхоўную Раду Украіны аб перайменаванні пасёлка Більмак на Кам’янку, а Більмацкага раёна — на Кам’янскі раён Запарожскай вобласці. Канчатковага рашэння Вярхоўнай Рады пакуль няма.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Запарожскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта