Більмак[1] (укр.: Більмак) — пасёлак гарадскога тыпу ў Більмацкім раёне Запарожскай вобласці Украіны, раённы цэнтр.
Ранейшыя назвы: Кам’янка — з 1782 г., Царэкасцянтыніўка — з 1845 г., Пэршамайскэ — з 1926 г., Царэкасцянтыніўка — з 1930 г., Куйбышэвэ — з 1935 г. па 2016 г.
У 2016 г. пасёлак быў перайменаваны ў Більмак (у гонар пагорка Бэльмак-Магіла — помніка прыроды, геалогіі і археалогіі, самай высокай кропкі Прыазоўскага ўзвшша — 324 метра) у адпаведнасці з Законам Украіны аб дэкамунізацыі, але жыхары пасёлка патрабуюць ад мясцовых дэпутатаў адмяніць сваё рашэнне, а Вярхоўную Раду Украіны зацвердзіць новую назву (гістарычную) — Кам’янка.
15 снежня 2016 г., падчас пасяджэння 10-й сесіі Запарожскага абласнога савета 7-га склікання дэпутаты падтрымалі прапанову аб перайменаванні пасёлка гарадскога тыпу Більмак і Більмацкага раёна. Адпаведны зварот абласнога савета накіраваны ў Вярхоўную Раду Украіны аб перайменаванні пасёлка Більмак на Кам’янку, а Більмацкага раёна — на Кам’янскі раён Запарожскай вобласці. Канчатковага рашэння Вярхоўнай Рады пакуль няма.