У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Белагорск. Белагорск ці Білагірск[1] (руск.: Белогорск, укр.: Білогірськ, крымскатат.: Къарасувбазар) — горад у Крыме[2]. Цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Насельніцтва 18 220 чал. (2013 год).
У канцы XVI стагоддзя Белагорск быў самым буйным горадам на ўсім паўвостраве.
Паводле нацыянальнага складу 59,04% рускіх, 27,31% крымскіх татараў, 7,15% украінцаў.
У горадзе маецца аўтастанцыя, якая звязвае Белагорск з усімі гарадамі Крыма.