Бікла́га, бакла́га — бандарны і ганчарны (керамічны)[1] выраб, пляскатая пасудзіна з двум донцамі ёмістасцю 5—10 літраў у славянскіх народаў.
Біклага рабілася з дубовых клёпак даўжынёй у 1,5—2 разы меншай за дыяметр донцаў. У адной з клёпак рабілася адтуліна, якая затыкалася коркам (шпунтам). Пераносілася на рэмені, замацаваным у спецыяльных гнёздах(вушках).
Ганчарныя біклагі найчасцей мелі форму дыска на кароткіх ножках і невялікімі ручкамі. У патаўшчэннях па баках біклагі рабіліся адтуліны для падчэпкі на рамяні. Ганчарныя біклагі рабіліся ёмістасцю да 1 л. Звонку звычайна пакрываліся палівай[1].
Сучасныя біклагі таксама вырабляюцца з металу, шкла, пластмас.
У біклагах пераносілі ваду, квас і іншыя напоі і вадкасці.