Бялёўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бялёў.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці.
Скасаваны 16 ліпеня 1954 года. Тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў новаствораны Марохараўскі сельсавет[1].