wd wp Пошук:

Бялянкі

Бяля́нкі (Pieridae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

Дзённыя матылі, крылы ў размаху да 8 см. Афарбоўка часцей белая, жоўтая або аранжавая, з чорным малюнкам. Вусені зялёныя або стракатыя, звычайна ўкрытыя кароткімі валаскамі. Кукалкі жаўтаватыя або шаравата-белыя з чорнымі кропкамі і плямамі, прымацоўваюцца да субстрату паяском з шаўкавістай павуцінкі галавой уверх. Развіваюцца пераважна на крыжакветных і бабовых раслінах, некаторыя жывуць на крушынавых, ружавых і інш.

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, на Беларусі 12 відаў; найбольш вядомыя бялянка капусная, або капусніца, рэпніца, бручніца.

Шэраг бялянак — шкоднікі сельскагаспадарчых культур, вусені аб’ядаюць лісце. Жаўтушкі, зоркі, лімонніцы — дэкаратыўныя матылі лугоў, палёў, лясоў. Некаторыя віды ахоўваюцца, жаўтушка тарфянікавая занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Бялянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта