wd wp Пошук:

Жаўтушкі

Жаўтушкі[1] (Colias) — род дзённых матылёў з сямейства бялянак (Pieridae).

Апісанне

Знешні край крылаў матылькоў гэтага роду — акруглы. Крылы (размах да 6 см) чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя, зеленаватыя, часта з чорнмм абадком на вонкавым краі. Ніз задніх крылаў жоўты. Выразны палавы дымарфізм або полімарфізм. Палавы дымарфізм выяўляецца ў больш светлай афарбоўцы асноўнага фону ў самак або ў наяўнасці ў іх светлых участкаў на аблямоўцы, крылы звычайна зеленаватыя або белыя. Вусікі кароткія, з прьпупленай булавой. Вусені развіваюцца пераважна на бабовых раслінах.

Арэал і экалогія

Род уключае каля 70 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, распаўсюджаны ў галарктыцы і неатрапічным рэгіёне. Жывуць пераважна ў высакагор’ях і ў арктычнай зоне. Некаторыя трапляюцца на раўнінах: у стэпах, на балотах, лугах, у лясах і інш. На Беларусі 4 віды: жаўтушка малая, ці лугавая (Colias hyale), жаўтушка шафранавая (Colias croceus), жаўтушка зяноўцавая (Colias myrmidone), жаўтушка тарфянікавая (Colias palaeno).

Зноскі

  1. Напісанне Жаўтушкі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.429

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Бялянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак