wd wp Пошук:

Бялянка капусная

Капу́сная бяля́нка, капу́сніца (Pieris brassicae) — матыль з сямейства бялянак.

Апісанне

Крылы шырокія, белыя, пярэднія крылы з чорнымі вугалкамі. Размах крылаў да 6 см. Даўжыня пярэдняга крыла 25-33 мм.

Палавы дымарфізм, злева — самка, справа — самец

Выражаны палавы дымарфізм. У самак ёсць 2 чорныя плямы на кожным пярэднім крыле і булавападобная пляма — на заднім. У самцоў па адной чорнай пляме толькі на кожным з задніх крылаў. Акрамя таго, полавыя адрозненні добра бачныя на сподзе, які ў самак жаўтаваты (асабліва яркі жоўты колер у матылёў другога пакалення).

Дае дзве генерацыі, якія адраджаюцца ў сярэдзіне лета. Маладыя вусені жаўтаватыя, дарослыя жоўта-зялёныя. На целе вусеняў ёсць залозы, выдзяленні якіх небяспечныя, могуць раздражняць скуру чалавека.

Пашырэнне

Арэал вельмі шырокі: Паўночная Афрыка, Еўропа, умераны пояс Азіі на ўсход да Японіі. Мігрантныя асобіны трапляюцца на поўнач ад палярнага круга.

Асаблівасці біялогіі

Жыве ў агародах, садах, на палях, узлесках, палянах, узбочынах дарог. Лёт у маі—жніўні. Найбольш часта сустракаецца паблізу паселішчаў, дзе вырошчваюцца крыжакветныя.

Вусені ў чэрвені верасні, небяспечныя шкоднікі капусты, бручкі, радыскі, рэпы, аб’ядаючць лісце, пакідаючы больш грубыя жылкі. Назіраюцца два пакаленні за год, на поўдні можа з’яўляцца трэцяе пакаленне.

Вусень

Маладыя вусені некаторы час нерухомыя, трымаюцца разам. Затым, распаўзаючыся, пачынаюць саскрабаць мякаць з ніжняга боку ліста, ліняюць 4 разы, стадыя развіцця, у залежнасці ад умоў надвор’я, працягваецца 13-38 дзён. Маладыя вусені аб’ядаюць пераважна ніжні бок лістоў кармавой расліны, а старэйшых узростаў — верхні. Яны выядаюць адтуліны ў лістах і качанах капусты, якія фарміруюцца, забруджваюць іх экскрэментамі. У пошуках пажывы могуць міграваць, засяляючы суседнія ўчасткі.

Поўны цыкл развіцця завяршаецца за 26-73 дзён. Зімуюць кукалкі на раслінных рэштках.

Меры барацьбы

Знішчэнне пустазелля, ручны збор вусеняў. Апырскванне мікрабіялагічнымі прэпаратамі супраць вусеняў малодшага ўзросту.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Бялянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта