wd wp Пошук:

Бяляк

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бяляк (значэнні). Бяля́к, губа авечая, хрушч (Albatrellus ovinus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства скутыгеравых.

Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая, потым пляскатая, з хвалістым краем; белая, часта са светла-жоўтымі плямамі. Трубачкі кароткія, з дробнымі порамі белага або лімонна-жоўтага колеру, прырослыя да мякаці. Мякаць белая, шчыльная, сырападобная, пры высыханні жаўцее. Ножка цыліндрычная, да асновы звужаная, белая, гладкая, даўжынёй 3—4 см і 1—2 см у дыяметры. Споры гладкія, бясколерныя, амаль круглыя.

Распаўсюджаны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў Аўстраліі. Пашыраны на тэрыторыі Беларусі ў старых хвойных лясах, расце часта вялікімі групамі ў жніўні — верасні.

У маладым узросце ядомы грыб, спажываецца свежы, сушаны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Агарыкальныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара