Бяльскападляскае ваяводства (польск.: Województwo bialskopodlaskie) — адно з 49 ваяводстваў, якія існавалі ў 1975—1998 гадах у Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бяла Падляска. Знаходзілася на ўсходзе краіны. Гранічыла з наступнымі ваяводствамі: Беластоцкім, Седлецкім, Люблінскім, Хэлмскім, да 1991 года — з Савецкім Саюзам, а з 1991 года з незалежнай Беларуссю. У новым адміністрацыйным падзеле з 1999 года невялікая частка зямель былога ваяводства ўвайшла ў склад Мазавецкага ваяводства (на гэтай тэрыторыі быў утвораны Ласіцкі павет), большая ж частка тэрыторыі адышла да Люблінскага ваяводства.