wd wp Пошук:

Бэрні

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бэ́рні (англ.: Birnie) — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 0,2 км². Незаселены.

Гісторыя

Рэшткі дзённага маяка

Востраў быў адкрыты ў 1823 г. брытанскімі кітабоямі. Даследаваны амерыканскай экспедыцыяй у 1840 г. У 1889 г. абвешчаны пратэктаратам Вялікабрытаніі. У 18991937 гг. здаваўся ў арэнду, аднак ніякай дзейнасці на ім не вялося. На востраў былі выпушчаны трусы, якія хутка знішчылі мясцовую расліннасць. Паколькі Бэрні мала заўважны з боку мора, для аховы марскіх суднаў на ім быў усталяваны невялікі маяк. Абслугоўваючага персаналу на ім не было, таму ў начны час маяк заставаўся цьмяным.

Уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс у 1937 г. У 1975 г. абвешчаны запаведнікам.

У 1979 г. перайшоў пад юрысдыкцыю дзяржавы Кірыбаці. Пры гэтым запаведны статус захаваўся.

У 2010 г. Бэрні разам з іншымі астравамі Фенікс (Кірыбаці) быў уключаны як ахоўваемая тэрыторыя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прырода

Лагуна

Бэрні — самы малы востраў у групе астравоў Фенікс. Плошча ўсяго 0,2 км². Мае каралавае паходжанне. Частку вострава займае невялікая ўнутраная лагуна з перасоленай вадой. Яе глыбіня вар’іруецца ў залежнасці ад колькасці ападкаў. Рыф вельмі вузкі, мала абараняе астатнюю сушу ад штормаў.

Першародная расліннасць вострава значна пацярпела ад трусоў, што былі выпушчаны ў XIX або ў пачатку XX стст. Месцамі захавалася толькі нізкае травяное покрыва. Рэдка сустракаюцца хмызнякі.

Пасля вынішчэння трусоў галоўнымі прадстаўнікамі мясцовай фаўны з’яўляюцца марскія птушкі і крабы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Астравы Фенікс