Бы́ценскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1957 гг. Цэнтр — вёска Быцень.
Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай абласцей.
12 кастрычніка 1940 г. раён быў падзелены на 11 сельсаветаў:
16 ліпеня 1954 г. скасаваны Зарэцкі і Ямічненскі сельсаветы[1]. 14 кастрычніка 1957 г. раён скасаваны, яго сельсаветы перададзены ў суседнія раёны: Быценскі, Волькаўскі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Доўгаўскі — у Івацэвіцкі раён, Гавінавіцкі і Мілавідскі — у Баранавіцкі, Гуцкі і Тухавіцкі — у Ляхавіцкі раёны[2].