wd wp Пошук:

Быценскі сельсавет

Бы́ценскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Быцень. Колькасць двароў — 1261 (2014 г.).

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэцкага сельсавета[2]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 30 кастрычніка 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Доўгаўскага сельсавета (вёскі Вуглы, Доўгае, Міронім, Наліўкі, Пагор’е)[3]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даманаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Даманава, вёскі Вішнёўка, Дабрынева і Каханова)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2677 чалавек[5], з іх 93,5 % — беларусы, 4,7 % — рускія[6].

Інфраструктура

Адукацыя

Ахова здароўя

Культура

Зноскі

  1. 1 2 Сайт адміністрацыі Івацэвіцкага раёна
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быценскага раёна
Катэгорыя·Быценскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна