wd wp Пошук:

Тухавіцкі сельсавет

Ту́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Тухавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 22 красавіка 1957 года ў склад Крывошынскага сельсавета Ляхавіцкага раёна перададзена вёска Залужжа[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў Ляхавіцкім раёне. 6 красавіка 1981 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Востраўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты: вёскі Забер’е, Рагачы і Тухавічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1981 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Быценскага раёна