Гу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Гута.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў Ляхавіцкім раёне. 17 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Востраўскага сельсавета[1].