wd wp Пошук:

Бытантай

Бытанта́й (руск.: Бытантай)[2] — рака ў Азіяцкай часты Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы прыток ракі Яна (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 586[2][3] км. Плошча вадазбору 40 200[2][3] км². Сярэдні расход вады 152 м³/с (за 20 км ад вусця)[1], аб’ём сцёку 4,797[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на вышыні 1200[1] м, на ўсходнім схіле Арулганскага хрыбта. Большая частка цячэння ракі на адгор’ях Верхаянскага хрыбта. Даліна ракі шырынёй да 2[1] км, каля вусця пашыраецца да 20[1] км. Рэчышча меандруючае. Яго шырыня да 100[1] м. Замярзае ў сярэдзіне кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы мая. У зімовы перыяд рака перамярзае[1]. Суднаходная на адлегласці 120 км (ад вусця да сяла Кубалах)[3].

Басейн ракі Яна

Прытокі: Еўрашкалаах, Мастах, Нюэле, Більлях, Ханах, Белене, Тэнкі, Лабыткання, Лыбалах, Кімпічэ, Аччыгый-Саккырыр, Улахан-Саккырыр, Харыя, Мандыя, Селябір, Кулгага-Суох, Ааллаах, Халбы, Атыкачан і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Виноградова Н. Н. Бытантай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
  2. 1 2 3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 79. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  3. 1 2 3 Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Якуціі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн мора Лапцевых
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum