Буяноўскі пагорак — марэнны астанец у Перабродскім сельсавеце Мёрскага раёна. Размешчаны за 11,5 км на паўночны ўсход ад Пераброддзя і за 9 км на паўночны захад ад Мёраў, ля вёсак Буянова, Крычава, Ліпніцы, Дзедзінка, Храброва. Магчыма, раней тут існаваў замак.
Абсалютная вышыня над узроўнем мора 155,3 м, бачная вышыня 17 м, даўжыня 1,2 км, шырыня 800 м, арыентацыя захад-усход. Утварыўся 14-16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга зледзянення. У наваколлях марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі і інш. Растуць імхі і лішайнікі.