wd wp Пошук:

Бутрус Бустані

Бутрус аль-Бустані (араб. بطرس البستاني‎‎) (1819, Дыбія, Ліван — 1883) — арабскі пісьменнік, асветнік, вучоны. Адзін з бачных дзеячаў арабскага адраджэння.

Біяграфія

Вучыўся ў мараніцкай духоўнай семінарыі ў Айн-Варке. Каля 1840 года зблізіўся з амерыканскімі місіянерамі ў Бейруце і прыняў пратэстанцтва.

У 1840-х гадах арганізаваў «Сірыйскае навуковае таварыства», выступаў з заклікамі да прагрэсу, рэформы ладу жыцця, у тым ліку ўпершыню сярод арабаў высунуў лозунг вызвалення жанчыны.

У 1863 годзе адкрыў першую арабскую нацыянальную школу «Аль-Мадраса аль-ватанія» («Айчыннае вучылішча») для хлопчыкаў. У 1870 годзе заснаваў у Бейруце газету «Аль-Джана» («Сад»), пазней — газету «Аль-Джунейна» («Садок») і часопіс «Аль-Джынан» («Садоўнік»; «аль-бустані» — сінонім «аль-джынан»). Аб’яднаў вакол гэтых друкаваных органаў групу прагрэсіўных арабскіх журналістаў і пісьменнікаў.

Аўтар шматлікіх твораў, сабраных у 5-ці зборніках і выдадзеных у 1910 годзе. Галоўны аўтар і выдавец энцыклапедыі «Даірат аль-маарыф» («Круг ведаў», тамы 1-6, 1876—1883, выданне завершана Сулейманам Бустані). Склаў тлумачальны слоўнік арабскай мовы «Мухіт аль-мухіт» («Акіян акіянаў», у 2-х тамах, 1867—1870).

Зноскі

  1. 1 2 زيدان ج. مشاهير الشرق في القرن التاسع عشر — 3 — القاهرة: الهلال, 1922. — Т. 2. — С. 27.
  2. Butrus al-Bustani // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 طرازي ف. د. تاريخ الصحافة العربية: يحتوي على جميع فهارس الجرائد والمجلات العربية في الخافقين مذ تكوين الصحافة العربية الى نهاية عام ١٩٢٩ — بيروت: المطبعة الأدبية, المطبعة الاميركانية, 1913. — Т. 1. — С. 89.
  4. زيدان ج. مشاهير الشرق في القرن التاسع عشر — 3 — القاهرة: الهلال, 1922. — Т. 2. — С. 30.
  5. Buṭrus ibn Būlus al-Bustānī // AlKindi
  6. طرازي ف. د. تاريخ الصحافة العربية: يحتوي على جميع فهارس الجرائد والمجلات العربية في الخافقين مذ تكوين الصحافة العربية الى نهاية عام ١٩٢٩ — بيروت: المطبعة الأدبية, المطبعة الاميركانية, 1913. — Т. 1. — С. 91.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горным Ліване
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў 1883 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта