wd wp Пошук:

Булгарскія мовы

Булга́рскія мовы (таксама агу́рскія, r-цю́рскія) — група роднасных моў у складзе цюркскай моўнай сям’і, меркавана можа з’яўляцца групай найстаражытнейшай фармацыі. Усе булгарскія мовы, акрамя чувашскай, на сёння з’яўляюцца мёртвымі.

Гістарычна былі распаўсюджаныя ў такіх дзяржавах як Імперыя гунаў, Вялікая Балгарыя, пазней — таксама ў Першым Балгарскім Царстве і Волжскай Булгарыі, сённяшняя жывая мова-прадстаўнік гэтай моўнай групы — чувашская — распаўсюджана галоўным чынам у рэспубліцы Чувашыя, Расія.

Гісторыя і класіфікацыя

Па шэрагу прыкмет булгарскія мовы з’яўляюцца супрацьпастаўленымі астатнім цюркскім мовам. Напрыклад, савецкі лінгвіст і этнограф Мікалай Попе лічыў, што булгарскія мовы па сваёй класіфікацыі з’яўляюцца пераходнымі ад цюркскіх да мангольскіх моў.

Сучасныя звесткі пра генезіс булгарскіх моў грунтуюцца на фона-морфастатычнай (расійскі лінгвіст Алег Мудрак[1]) і лексікастатычнай (расійскі лінгвіст Ганна Дыбо[2]) моўных класіфікацыях.

Аналіз абодвух набораў спісаў Сводэша і ўсталяванне адноснае храналогіі генеалагічных дрэў цюркскіх моў на аснове лексіка-статыстычных звестак, праведзенае Дыбо, паказвае, што пачатак распаду цюркскай прамовы звязваецца з аддзяленнем чувашскай мовы ад іншых (што звычайна вызначаецца як аддзяленне булгарскай групы). На абодвух дрэвах адпаведны першы вузел датуецца каля -30 — 0 гг. да н.э. На думку Дыбо, гэтая з’ява непасрэдна вынікае з міграцыі часткі хуну (старажытны качавы народ, што насяляў стэп на поўнач ад Кітая) з захаду Манголіі на захад, праз поўнач Сіньцзяна на поўдзень Казахстана, да ракі Сырдар’я ў 56 г. да н.э.

Як мяркуюць іншыя даследчыкі, булгарская галіна аддзялілася ад агульнацюркскай протамовы ўжо ў 500 г. да н.э.[3]

Склад

Да булгарскіх моў хутчэй за ўсё адносіліся мовы, на якіх размаўлялі анагуры — цюркская племянная канфедэрацыя, якая жыла ў V-X стст. у раёне Азоўскага мора і Паўночнага Каўказа. Застаецца нявырашаным пытанне таго, ці паходзіць чувашская мова ад адной са старажытных моў булгарскай групы, або паходзіць непасрэдна з булгарскай галіны[4].

У склад булгарскай моўнай групы ўключаюцца наступныя мовы:

Чувашская мова з’яўляецца сучаснай формай волжска-камскай булгарскай мовы.

Асноўныя рысы

Літаратура

Зноскі

  1. Мудрак О. А. Развитие пратюркской системы фонем
  2. Дыбо, A. B. Хронология тюркских языков и лингвистические контакты ранних тюрков.. — М.: Академия, 2004.
  3. Pter Golden, ‘The Khazar Sacral Kingship’ in Kathryn Von Reyerson, Theofanis George Stavrou,James Donald Tracy (eds.) Pre-modern Russia and its world:Essays in Honour of Thomas S. Noonan, Otto Harrassowitz Verlag, 2006 p.86.
  4. Johanson, 1998
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Сярэдневяковыя мовы
Катэгорыя·Цюркскія мовы