wd wp Пошук:

Буланжэрыт

Буланжэрыт[1] — мінерал класа складаных сульфідаў, сульфід свінцу і сурмы. Pb2Sb4S11. Прымесі медзі, жалеза, цынку. Назва паходзіць ад імя французскага мінералога Шарля Буланжэ (Charles Louis Boulanger, 1810—1849).

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі ігольчастыя. Валакністыя агрэгаты, шчыльныя масы. Колер ад свінцова-шэрага да зямліста-чорнага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,2 г/см³.

Паходжанне і радовішчы

Трапляецца як другарадны мінерал у гідратэрмальных радовішчах разам са складанымі сульфідамі (бурнаніт[2] і інш.), карбанатамі і кварцам[3]. Руда свінцу.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец.
  2. Бурнонит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья(руск.)
  3. Буланжерит // Минералы и месторождения России и стран ближнего зарубежья(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мінералы сурмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мінералы свінцу
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы