wd wp Пошук:

Будынак Пінскай гімназіі

Будынак Пінскай гімназіі — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, размешчаны па адрасе вул. Леніна, 39, на рагу з вул. Заслонава.

Гісторыя

Двухпавярховы мураваны будынак для дваранскага пяцікласнага вучылішча пабудаваны ў 18521853 гадах па праекце Казіміра Скірмунта (мужа вядомага скульптара Гелены Скірмунт) за 32480 рублёў. На верхнім паверсе будынка мелася 7 пакояў і зала, пераробленая пасля ў царкву. На ніжнім паверсе — 11 пакояў, у якіх размяшчаліся канцылярыя, бібліятэка, фізічны і прыродазнаўчы кабінеты, хімічная лабараторыя, настаўніцкая, клас Закона Божага і кватэра дырэктара[1]. У 1 жніўня 1858[1] года на месцы скасаванага вучылішча была адкрыта першая на Піншчыне гімназія[d]. 3 1864 г.— рэальная гімназія, у 1872 г. ператворана ў рэальнае вучылішча. У 18821881 гг. у вучылішчы існаваў гурток марксісцкага кірунку[2].

У час Першай сусветнай вайны ў будынку гімназіі размяшчаўся рускі ваенны шпіталь. Дзяцей і настаўнікаў прытуліла ў сваім доме Канстанцыя Скірмунт. У жніўні 1915 года горад апынуўся пад нямецкай акупацыяй. У будынку гімназіі размясцілася ваенная камендатура[3].

Будынак гімназіі ў 1920-я гг.

У часы Польскай Рэспублікі ў будынку размяшчалася Пінская дзяржаўная гімназія. Вырашалася пытанне аб капітальным рамонце будынка навучальнай установы. У 1928 годзе быў нанова перакрыты дах будынка. Некаторыя з класаў былі абсталяваны дадатковымі печамі. У перспектыве планавалася правесці ў будынак цэнтральнае ацяпленне[3].

За савецкім часам — сярэдняя школа № 2, цяпер Упраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама[1].

Мемарыяльная дошка ў гонар знакамітага выпускніка Хаіма Вейцмана на бакавым фасадзе

У 1958 г. у памяць аб першай сярэдняй агульнаадукацыйнай навучальнай установе ў Пінску на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2]. Таксама ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар знакамітага выпускніка Хаіма Вейцмана, выдатная хіміка і першага прэзідэнта Ізраіля[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 О Пинской гимназии
  2. 1 2 1207. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.
  3. 1 2 Альма-матэр Хаіма Вейцмана

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Славутасці Пінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліца Леніна (Пінск)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Пінска
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·1853 год у Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліца Заслонава (Пінск)