wd wp Пошук:

Будынак Брэсцкага гарвыканкама

Будынак Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта — будынак у цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 3. Узведзены ў 1977 г. (арх. Р. Шылай, Б. Школьнікаў[1], інж. Г. Кароль, І. Дунайка) як будынак абкама КПБ.

Архітэктура

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ствараецца на кантрастным проціпастаўленні высокага 6-павярховага Г-падобнага ў плане корпуса і нізкага шасціграннага аб’ёму залы пасяджэнняў на 320 месцаў. Галоўны фасад з высокім абліцаваным цёмным паліраваным гранітам цокалем арыентаваны ў бок плошчы Леніна. Яго рытм ствараецца пілонамі з алюмініевымі рэбрамі на ўсю вышыню будынка, чаргаваннем аконных праёмаў. Асноўны корпус мае калідорную сістэму планіроўкі. Зала пасяджэнняў далучана да кароткага крыла, мае выхад ва ўнутраны дворык адпачынку. У дэкаратыўнай аздобе інтэр’ера выкарыстаны граніт, мармур, мастацкі паркет, дэкаратыўная тынкоўка. У парадным вестыбюлі першага паверха ўстаноўлены бюст У. І. Леніна.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Барыса Школьнікава
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Расціслава Шылая
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт
Катэгорыя·З’явіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Брэста
Катэгорыя·Вуліца Энгельса (Брэст)