wd wp Пошук:

Будацінскі Град

Будацінскі замак (лістапад 2005)

Будацінскі замак (славацк.: Budatínsky hrad) — замак у паўночна-заходняй Славакіі каля горада Жыліна, дзе рака Кісуца ўліваецца ў раку Ваг.

Гісторыя

Замак быў збудаваны ў якасці абарончага ўмацавання ў другой палове XIII стагоддзя на зліцці рэк Кісуца і Ваг. Напачатку XIV стагоддзя перайшоў ва ўладанне Матуша Чаку.

Уваход у замак

З 1487 года новым уладальнікам замка стаў Гашпар Сунаг, сям’я якога валодала ім да канца XVIII ст. У 1551 годзе замак перабудаваны ў рэнесансавым стылі. Турэцкая пагроза з поўдня і ўзрастаючыя паўстанні напачатку XVII ст. вымусілі сям’ю Сунагаў умацаваць замак новым мурам з бастыёнамі. У 1745 годзе была пабудавана барочная капліца і закладзены парк. Пасля таго, як сям’я Сунагаў памёрла, да 1945 года новымі ўладальнікамі замка сталі Чакі. Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Венгрыі імперскія войскі моцна пашкодзілі замак, які быў адноўлены ў 1870 годзе і служыў у якасці баракаў. У 1872 годзе тэрыторыя навакольнага парку была паменшая будаўніцтвам чыгункі ад Кошыцэ да Богуміна. Апошняя буйная рэканструкцыя адбылася ў 19221923 гг. У цяперашні час замак змяшчае тры музейных выставы.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Замкі Славакіі